Прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС
прадстаўляе:
5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры рускага рамансу
(вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2)
штогадовы літаратурна-мастацкі праект
“Выявы-2009” – спалучэнне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.
Вас чакае “Дыялог зорак”:
Людміла Рублеўская і Вераніка Шніп,
Віктар Жыбуль і Джэці,
Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч,
Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака,
Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч,
Барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч,
А таксама:
“Госць на біс” – зорка ўсходняга танца, паэтка Ганна Федарук,
“Спецыяльны госць” – вядомы блюзмэн Юры Несцярэнка,
“Дэбют Выяваў”— фотамастак і паэтка Ірына Агеева.
У праграме — прэзентацыя творчасці мастака Аляксея Раўскага (Беларусь – Францыя) і дэма-фільм Джонатана Дрыскола (Канада) пра беларускі рыцарскі рух.
Кошт квітка 7000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529 5607793, +37529 1354495 або праз e-mail: [email protected].
Увага! Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак унікальную самаробную электронную кнігу коміксаў “Блакітны Свін і яму падобныя”. Не прапусціце!
Схема праезду да Тэатра рускага рамансу: ад ст. м. Інстытут культуры (Дом быта) тр. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”
КГУ “Золотое крэсиво”, УНП 190403869, удостоверение № 1258 от 02.11.2009 г., выдано УК Мингорисполкома
Каардынатары “Выяваў” – Юлія Новік і Віка Трэнас.
Юлія Новік нарадзілася ў 1985 годзе ў Салігорску. У 2008 годзе скончыла МДЛУ (факультэт міжкультурных камунікацый). Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, газеце “Літаратура і мастацтва”, у калектыўным зборніку “Свет для дваіх”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Вікай Трэнас ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар кнігі вершаў “Сонца за тэрыконамі” (2007). Прыхільніца актуальнага мастацтва і эксперыментаў у паэзіі. Піша і на французскай мове.
Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Эўропа” http://www.n-europe.eu/, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Мінск: Логвінаў, 2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (Мінск: Галіяфы, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы.