Яцэк Дукай, “Лёд”, Польшча (Jacek Dukaj, “Lód”, 2007)
У 1908 годзе нешта ўпала ў Сыбіры каля ракі Падкаменная Тунгуска, нарабіўшы шмат гармідару і наламаўшы шмат дрэваў у тайзе. Што гэта дакладна было — і сёньня навукоўцы ня вельмі каб ведалі. Нешта з космасу, няйначай. У рамане Яцка Дукая гэтае касьмічнае “штось” зьмяняе глябальны клімат — з “нулявога пункту”, у якім тэмпэратура раўняецца ці не абсалютнаму нулю, у сьвет пачынаюць ісьці хвалі моцнага марозу.
Таксама па тэме:
Ян Максімюк пра пераклады. Частка ІІ