Калісь нашы адукаваныя бацькі не елі, не пілі – трацілі ўсе стыпендыі на кнігі. І хай не кажуць, што мы робім наадварот: на сучасную базавую стыпендыю можна купіць якіх-небудзь 3-4 якасных новых тома. Прасцей спампаваць з нэту і не застацца галодным.
Але ж ёсць і зараз тыя, хто з маніякальнай цягай скупае літаратуру строга ў папяровым выглядзе. Дзякуючы букіністычным крамам і аддзелам, на гэта можна траціць не так ужо і шмат грошай. Мы вырашылі дапамагчы: прабілі, дзе трэба, і даведаліся, што ў Менску такіх паўтара дзесятка. Пайшлі састаўляць рэйтынг і знайшлі жывымі толькі шэсць