Фiлалагiчнаму факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта — 70 гадоў. Факультэт з такой назвай пачаў функцыянаваць у БДУ з пачатку 1939/1940 навучальнага года. Аднак фiлалагiчныя кадры ўнiверсiтэт стаў “каваць” значна раней — разам са сваiм узнiкненнем у 1921 годзе. Праўда, тады было толькi этнолага-лiнгвiстычнае аддзяленне на факультэце грамадскiх навук, а з 1922 г. — лiтаратурна-лiнгвiстычнае на педагагiчным факультэце. На тым аддзяленнi ў 1923—1926 гг. выкладаў сам Якуб Колас. А яшчэ — акадэмiк I. Замоцiн, прафесары Я. Барычэўскi, А. Вазнясенскi, М. Пiятуховiч. Iх лекцыi слухалi Кандрат Крапiва, Нiна Ватацы, Анатоль Вольны, Iван Гутараў, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Ян Скрыган, Кузьма Чорны, Мiхась Ларчанка, Максiм Лужанiн, Сымон Баранавых, Сяргей Дарожны, Алесь Дудар, Алесь Звонак, Алесь Пальчэўскi i iнш. А лiтаратура плюс лiнгвiстыка — гэта ж якраз фiлалогiя! Ды ўсё ж асобны фiлалагiчны факультэт пачаў сваё iснаванне менавiта з 1939 года. А таму — юбiлей! Тэкст цалкам.