Госьць “Свабоды” – вядомы чэскі мовазнаўца, доктар навук, прафэсар, былы пасол Чэхіі ў Грэцыі Іржы Марван. У полі навуковага зацікаўленьня вучонага ёсьць і беларуская мова. Менавіта Марвану належаць словы пра інтымныя сувязі беларускай і чэскай моваў, менавіта Марван – адзін з тых чэхаў, хто ў сваіх працах будзіць цікавасьць да Беларусі і беларускай мовы.