Вяртанне роднай мовы ў эфiр Магiлёўскага тэлерадыёаб’яднання пачалося з выпускаў навiн. Ад 19 кастрычнiка рэгiянальныя тэлевiзiйныя навiны ў Магiлёўскай вобласцi выходзяць па-беларуску.
— Гэта толькi пачатак, — паведамiла дырэктар абласнога тэлерадыёаб’яднання Iрына Акуловiч. — Мы цяпер рыхтуем рубрыку “Слоўца”, якая будзе адмысловым вiдэаслоўнiкам роднай мовы. Мы нагадаем нашым гледачам аб паходжаннi многiх беларускiх слоў.