Прапануем Вам паспрыяць выратаваньню роднай беларускай мовы. Без нашага ўдзелу ніхто гэтага ня зробіць.
Наша агульная мэта — дамагчыся беларусізацыі ўсіх сфэраў грамадзкага жыцьця Беларусі, а найперш сфэры адукацыі. Бо, як зазначаецца ў адмысловым звароце ў дзяржаўныя ворганы (вышэйшыя дзярж. структуры: Парламент, Урад, Адміністрацыя Прэзыдэнта РБ і шэраг міністэрстваў), колькасьць беларускамоўных школьнікаў толькі за апошнія тры гады зьменшылася на 5%, а абітурыентаў – на 8%.
Асноўным сродкам рэалізацыі кампаніі “За – беларускую мову!” зьяўляцца збор подпісаў пад зваротам у дзяржаўныя інстытуты ўлады з патрабаваньнямі забясьпечыць фактычную роўнасьць беларускай мове з расійскай. У межах кампаніі плянуецца таксама шэраг вулічных і адукацыйных мерапрыемстваў.
Прапануем Вам далучыцца да збору подпісаў:
вы можаце раздрукаваць падпісны блянк
http://www.mfront.net/e107_images/newspost_images/za_belaruskuju_movu.pdf ,
падпісаць сяброў, сваякоў, знаёмых, незнаёмых і даслаць подпісы па адрэсе: – 220050, г. Менск-50, а/c 179 .
Гэта ня цяжка.
Загадзьдзя ўдзячныя. Посьпехаў!