Сёння, 19 траўня а 18 гадзіне, на філфаку (аўдыторыя 304) адбудзецца прэзентацыя падручніка для замежнікаў “Беларуская мова? З задавальненнем!” Аўтар дапаможніка Таццяна Расціславаўна Рамза прысвяціла гэтую кнігу сваім замежным навучэнцам.
Таццяна Рамза, доктар філалогіі, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ, піша ва ўступе да кнігі: “З’яўленне кнігі стала магчымым толькі таму, што ўсе мае іншаземныя навучэнцы былі апантаныя ў вывучэнні маёй роднай мовы”. Падручнік распрацаваны на 120 вучэбных гадзін і будзе карысны ўсім, хто хоча вывучыць мову з нуля ці ў пэўнай ступені ўжо валодае ёй. Тэкст цалкам.