«Не забывацца на родную мову» заклікаў кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель у сваёй прамове на сьвяце ў гонар Дня славянскай пісьменнасці і культуры, якое адбылося 24 мая ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску.
Хольцапфель зазначыў, што Еўрасаюз «песціць і шануе» сваю культурную разнастайнасць і мовы, і, гэта значыць, добра разумее намаганні беларусаў у гэтай сферы. «Я з вялікай цікавасцю сачу за вашымі намаганнямі па развіццю беларускай мовы, мовы народа, які жыве ў сэрцы еўрапейскага кантынента», — сказаў дыпламат. Тэкст цалкам.