Айчынная дакументалістыка — бадай, самая паспяховая на сённяшні дзень частка беларускага кінамастацтва. Аб гэтым сведчаць штогадовыя поспехі нашых студый і іх рэжысёраў на розных міжнародных фестывалях. Імёны Віктара Аслюка, Міхаіла Жданоўскага, Галіны Адамовіч і іншых творцаў абавязкова з’яўляюцца на старонках каталогаў шматлікіх форумаў, годна прадстаўляючы нашу краіну ў кінематаграфічным свеце. Але пра росквіт дакументалістыкі як галіны казаць не даводзіцца: шырокі глядач беларускіх дакументалістаў не ведае і стужкі іх не глядзіць. Пры гэтым нельга сказаць, што ён не мае такой магчымасці. Тэкст цалкам.