Што рабіць, калі кінатэатры запаланяюць шэдэўры пра калядныя цуды, а душа прагне зомбі, крыху крыві і фільмаў з Джэлам Біяфрам у ролі сьвятара? Можна, канешне, пакорпацца ў торэнтах і зырыць потым усё з кампа, седзячы ў адзіноце на канапе. Але нашая вам карысная парада: беларускі кінапаказ гдыньскага фэстывалю DIY фільмаў 26-27 сьнежня ў кнігарні “Ў” можа стаць някепскім лякарствам. Глядзіце самі: два дні вэганскага хорару і трэшу, крывавых анімацыйных мюзіклаў, падлеткавых драмаў, падарожных відэа + яшчэ ўсякага на 5 гадзінаў.
Што значыць каля трох тысяч? Вы можаце заплаціць тры тысячы за ўваход і не атрымаць кніжку, а можаце крыху дадаць (у межах 1 тысячы) і атрымаць чытво на выбар.
Інфа: http://34mag.net/content/1048 www.myspace.com/diyfilmfest
Спампаваць афішу ў добрай якасьці можна тут: http://rghost.ru/732826
Для даведак: yesfuture gmail.com