Калі “сцэнарны голад” не будзе пагражаць беларускаму мастацтву?
Сведкі першых крокаў кіно сцвярджалі, што піянеры новага мастацтва запісвалі сюжэты сваіх невялічкіх стужак на накрухмаленых манжэтах, якія потым можна было зняць і выкарыстаць у якасці гатовага сцэнарыя. Для кароткіх — на адну-дзве хвіліны — стужак такіх запісаў было дастаткова, а неабходныя нюансы дабаўляліся проста на здымачнай пляцоўцы. З тых часоў сцэнарыі значна павялічыліся ў памерах, Але таленавітых аўтараў-кінадраматургаў заўжды не хапае. Наша краіна — не выключэнне. Паспяховых сцэнарыстаў, творы якіх былі неаднойчы экранізаваны на “Беларусьфільме” за апошнія гады, няшмат. Сярод іх можна ўзгадаць аўтара “Павадыра” і “Масакры” Аляксандра Качана ды аўтара тэлевізійных стужак “Сяброўка Восень”, “Міксер і Елачка”, “Рыфмуецца з каханнем” Юлію Ляшко. Апошнім яскравым прыкладам недахопу новых імёнаў у беларускай кінадраматургіі могуць быць вынікі Адкрытага маладзёжнага конкурсу на стварэнне літаратурнага сцэнарыя мастацкай стужкі, прысвечанай нацыянальнай тэматыцы. Кампетэнтнае журы, куды ўваходзілі прызнаныя прафесіяналы айчыннай кінасферы, вырашыла нікому не прысуджаць тры галоўныя, прадугледжаныя Палажэннем аб конкурсе, прэміі… Конкурс, зразумела, — толькі адзін са шматлікіх спосабаў знайсці якасны сцэнарны матэрыял для будучай стужкі. Тым не менш, яго вынікі — добрая нагода пацікавіцца, якім чынам беларускі кінематограф вырашае вечную праблему “сцэнарнага голаду”, а таксама —дзе знайсці таленавітых драматургаў для будучых пастановак. Тэкст цалкам.