Відэапаказы прызёраў міжнародных кінафэстаў «Кіно без бар’ераў», наладжаныя беларускай моладзевай арганізацый «Розныя-Роўныя», пройдуць 3 снежня ў бібліятэцы ім. Пушкіна.
Пакуль гэта кіно не паказваюць па тэлебачанню. Пра яго не пачуеш на парах ва ўніверы. Яно — погляд на жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Пісьменнік і чалавек з інваліднасцю Клод Мессье ўсё сваё жыццё адстойваў правы інвалідаў, і патрабаваў, каб грамадства ставілася да іх як да роўных. Ён быў адным з тых, хто абараняў неабходнасць выкарыстання канопляў у тэрапеўтычных мэтах паколькі гэта пазбаўляла людзей ад невыносных фізічных пакут. «Усё, чаго я жадаю – гэта роўнасці. Надышоў час вылучыць нам месца ў гэтым свеце». Тэкст цалкам.