Браты і сёстры з ліку самых высокаразьвітых жывёлаў, абвяшчаецца чарговы сход закрытага кінаклюбу! 9 сьнежня мы зьбіраем тых, хто пасьпее зрабіць пару крокаў нам насустрач (і не раздражніць нас пры гэтым), каб разам спусціцца ў спальню школьнай выпускніцы, падыйсьці да ейнага ложку, усыпіць яе, правёўшы па зялёных валасах, і праслухаць дзесяць разоў запар ейную самую інтымную чорную кружэлку.
9 снежня ў 20.00 у кнігарні галерэі “Ў” – вечар субтыльнага вінілу, няшчадных 90-х і сьвету падлеткавых зданяў. Мы пабачым маладую Скарлет Ёхансан з мышынымі валасамі і дзіцячымі грудзьмі, лепшую творчую інсталяцыю на тэму фэмінізму і рэчы, зь якімі немагчыма разьвітацца. Тэкст цалкам.