На мінулым тыдні ў Менску праходзіў міжнародны кінафэстываль “Лістапад”. На ім была прадстаўленая кінапрадукцыя з трох дзясяткаў краінаў, у межах фэстывалю адбылося каля сотні імпрэзаў, у ім удзельнічалі замежныя кінаславутасьці. Але ці займеў “Лістапад” на шаснаццатым годзе жыцьця сваё адметнае аблічча? І якія стужкі сёньня здымаюцца на нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”? Пра гэта мы гутарым з кінакрытыкам Андрэем Расінскім.