Гэта амаль унiкальны выпадак, калi самi дзецi выстаўляюць адзнакi — ды каму! Дарослым майстрам, якiя робяць кiно для малых. А якое кiно патрэбна сёння беларускiм школьнiкам, што iх кранае насамрэч? Самы просты сродак атрымаць адказ на гэтае пытанне — запусцiць iх у кiнатэатр “Пiянер” у фестывальныя днi, няхай глядзяць фiльмы i ставяць балы, калi падчас канiкулаў, якiя зацягнулiся, не забылiся, як гэта рабiць. Але наўрад цi ў дзяцей узнiкнуць складанасцi з тым, каб выставiць адзнакi дарослым — па дзесяцiбальнай сiстэме. Тэкст цалкам.