Пане Каханку, казёл Майкл Джэксан, шамаханская царыца, расійскія газпромаўцы… На «Беларусьфільме» знялі мультфільм паводле аўдыёпастаноўкі этна-трыа «Троіцы».
Над 7-хвіліным мультфільмам «Выцінанка-выразанка», якая мае за аснову радыёказку этна-трыа «Тройца» «Жар-жар» працавала аж 11 мультыплікатараў. Мультфільм зроблены пад уплывам працаў майстра народнай выцінанкі Вячаслава Дубінкі. Дубінка не толькі выбітны мастак, але і вялікі аматар імправізацыі, аднак анімацыя — гэта хутчэй рамесніцтва, тут трэба дакладнае веданне, што будзе ў кожным кадры. Менавіта таму «Выцінанка-выразанка» — камп’ютарная стылізацыя пад выцінанку, своеасаблівы трыб’ют мастаку. Тэкст цалкам.