Гурт Ivory дэбютуе ў новым туры гіт-параду ТГ зь песьняй «Позірк». Музыканты прызнаюцца, што гэты твор — самы ўлюбёны зь іхняга рэпэртуару. Ivory з «Позіркам» меліся нават браць удзел у адборы на «Эўравізію», але і так і ня здолелі прымусіць сябе парэзаць трэк пад «трохвілінны» фармат.
IvoryIvory паўстаў у сьнежні 2008 году. Яе ўдзельнікі прызнаюцца, што ад пачатку існаваньня гурта мелі немалыя амбіцыі, якія пакрысе ўвасабляюць у жыцьцё. У тым жа сьнежні 2008 году Ivory дэбютавалі на фэсьце «Музычны апэльсын», сёлета ўвесну занялі другое месца на фэсьце «Неаvy Nice Day — 2», а таксама актыўна ўдзельнічае ў складанках і канцэртах. Свой стыль музыкі вызначаюць, як сынтэз хард-року, паўэр-мэталу і нью-эйджу. Але іх песьня «Позірк» не зусім укладаецца ў стылістыку каманды. «Яна ў нас пакуль адзіная беларускамоўная ў рэпэртуары, самая лірычная, самая эмацыйная і самая ўлюбёная», — кажуць яны.
Цікава, што гурт Ivory з «Позіркам» меўся браць удзел у апошнім адборы на «Эўравізію». «Але па выніку мы ад гэтай ідэі адмовіліся, бо ня здолелі прымусіць сябе парэзаць трэк да такой ступені, каб упхнуць яе ў тры хвіліны, адведзеныя на конкурсе», — кажа аўтар песьні Сяргей Бутоўскі. На прызнаньне Сяргея, у гэтай кампазыцыі адлюстроўваюцца «асабістыя перажываньні з нагоды важнасьці адносінаў з блізкімі людзьмі, безь якіх застаесься сам насам з адзінотай і болем».
Гурт Ivory ў інтэрнэце — vkontakte.ru/club6002328, myspace.com/ivorybelarus
На партале “Тузін Гітоў” можна спампаваць песню “Позірк”.
На фота – гурт Ivory. Фота ўзята адсюль.