Двухдзённы міжнародны фэстываль пройдзе ў 18 км ад Менску ў парку прыгодаў «Крутагор’е». У праграме выступы гуртоў з Аўстрыі, Украіны, Германіі і Беларусі, на двух сцэнах пройдзе фэстываль беларускай актуальнай музыкі «Можна!», заплянаваныя шэраг майстар-клясаў, паказальных выступаў, ворк-шопаў, галерэй і гульняў.
Пачнецца «Аксамітны сэзон 2010» 3 верасьня а 17.00. Мяркуецца, што праграма будзе працягвацца да шостай раніцы штодня.
У музычнай праграме: Parov Stelar Band (Аўстрыя), Dusty (Германія), Pur:Pur (Украіна), Frost Nova (Украіна), Krazia (Украіна), беларусы Cherryvata, 4 Kuba, Dandyskills, Eye-Q, Vadim Key, Wecancomeandkillyou, Weelure, Zelenkevich, Elate ды іншыя.