13 лістапада выйшаў заключны альбом праекта Ayva – «точно». У пяты па ліку альбом увайшло 9 трэкаў, запісаных на працягу 2015-2016 гг. У запісе альбома прынялі актыўны ўдзел Аля Ткачова і Ягор Яворскі: «Аля і Ягор выдатныя вакалісты з маімі любімымі тэмбрамі. Акрамя гэтага, яны пішуць вельмі кранальныя тэксты. З імі было бясконца займальна працаваць».
Вокладку для альбома намалявала Даша Бурвель: «У Дашы выдатныя, летуценныя ілюстрацыі. У яе атрымоўваецца звычайныя рэчы і сітуацыі адлюстраваць як у казцы».
Першыя два альбомы Ayva па выніках 2012 і 2013 гадоў патрапілі ў топ-10 замежных экспертаў на ўзнагародах Experty.by. У 2015 годзе Ayva выступаў разам з Антонам Маскеліадэ ў рамках Moscow Music Week.
«Гэты альбом вельмі эмацыйны. За ўяўным спакоем хаваюцца сапраўдныя буры. На заключным этапе працы з-за гэтага было вельмі складана. З першага праслухоўвання, магчыма, гэтая эмацыйнасць будзе не занадта прыкметная, але, паверце – у гэтым альбоме столькі ўсяго».
Паслухаць альбом можна тут.
Спампаваць тут.
Паводле прэс-рэлізу