З гэтай прапановай прадзюсар i кампазiтар Яўген Алейнiк звярнуўся ў Мiнiстэрства культуры.
Яўгена Алейнiка нельга назваць навiчком у шоу-бiзнэсе. Яго песнi спяваюць як беларускiя выканаўцы — гурт “Аurа”, маладыя Алена Ланская i Iван Буслай, заслужаныя Iрына Дарафеева i Iна Афанасьева, так i замежныя — Нэлi Чабану (Малдова), Надзея Бабкiна (Расiя), рэпер Dооbiе (ЗША)… Менавiта Алейнiк аранжыраваў першыя песнi “Аtlаntiса” i сумесна з бiзнэсменам Аляксандрам Шакуцiным распрацаваў канцэпцыю прадзюсарскага цэнтра “Спамаш”. Да таго ж спрадзюсаваная Алейнiкам песня Аляксея Жыгалковiча “З сябрамi”, як мы памятаем, прынесла Беларусi другую перамогу на дзiцячым “Еўрабачаннi-2007”, а самому кампазiтару — падзяку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, атрыманую ў 2008 годзе. Так што, калi гэты чалавек сцвярджае, што ў Беларусi шоу-бiзнэс ёсць, але кволы i бездапаможны — да яго меркавання варта прыслухацца.
Тым больш, Алейнiк справядлiва вырашыў: не трэба чакаць, пакуль прыляцiць чараўнiк на блакiтным верталёце — i сам прыйшоў з канкрэтнымi iдэямi па рэанiмацыi беларускага шоу-бiзнэсу ў Мiнiстэрства культуры. У прыватнасцi, кампазiтар i прадзюсар прапанаваў:
— арганiзаваць i правесцi нацыянальную музычную прэмiю, якая стымулявала б беларускiх выканаўцаў працаваць больш якасна i вынiкова;
— абавязаць рэстараны i кавярнi, якiя выкарыстоўваюць радыё цi тэлебачанне, адлiчваць пэўны працэнт у аўтарскае таварыства з тым, каб гэтыя ўстановы былi зацiкаўленыя ў запрашэннi “жывых” выканаўцаў, а не пракручваннi запiсаў;
— зрабiць квоту для беларускай музыкi на радыё меншай, але замянiць фармулёўку “беларуская музыка” на “беларускамоўная”.
Каб даведацца, што падштурхнула папулярнага кампазiтара да такiх рэвалюцыйных настрояў i цi што-небудзь зменiцца, калi iх ажыццявiць, я дамовiлася на асабiстую сустрэчу з Яўгенам Алейнiкам. Тэкст цалкам.