Сёлета фестываль «Амбасовішча», які традыцыйна ладзіць амбасада ЗША ў Беларусі, прайшоў у 10-ты раз. У якасці гасцей на яго традыцыйна запрашаюць вядомых беларускіх грамадзкіх і культурных дзеячаў.
Удзел у фестывалі узялі гурты Re1ikt, Navi, Час Speak, 2Morrow2Late, Step Hall, Terrakod, Landau і NGe.
Таксама праходзіла галасаванне за лепшых выканаўцаў фэсту, паводле якога 3-е месца атрымаў гурт Step Hall, 2-е месца – 2morrow2late, 1-е месца – Re1ikt.
Фотаздымкі прадастаўленыя Амбасадай ЗША