Пад адкрытым небам збяруцца носьбіты фальклору ды сучасныя музыкі, якія даносяць спевы нашых бабуляў ды дзядуляў да шырокага кола слухачоў.
Арганізатары фестываля запрашаюць да ўдзелу ў традыцыйным кірмашы народных рамёстваў майстроў хэнд-мэйду, якія робяць незвычайныя ўпрыгожванні ды сувеніры і засвоілі ўнікальную тэхніку ды матэрыялы.
Заяўкі трэба дасылаць на [email protected].
Апроч музычнай часткі гасцей фестываля чакае традыцыйны турнір па кіданні кароўіх кізякоў, тралей ды шэраг незвычайных актыўнасцяў.
Дарэчы, першыя музыкі ўжо абвешчаны! Інфармацы па ўдзельніках ды забавах фестываля будзе рэгулярна абнаўляцца!
Сачыце за навінамі фестываля на сайце shabli.by ды ў сацыяльных сетках VK (https://vk.com/volnae_pavetra) і FB (https://www.facebook.com/events/1545012912460672/ ).
Дзе набыць квіткі?
Без камісіі за 200.000 рублёў толькі ў “Тэатральнай касе” (Калініна, 5). Праз электронных аператраў па спасылках:
220.000 http://bit.ly/23wHcZ4
225.000 http://www.kvitki.by/ru/event/34299
Даведка: Дыхаць на поўныя грудзі – добрая традыцыя
Першы фестываль “Вольнае Паветра” адбыўся ў 2006 годзе ў Крупках, а пазней займеў прапіску ў Валожынскім раёне і стаў адметнай фішкай хутара “Шаблі”. Усе гэтыя гады арганізатары засяроджвалі ўвагу на этнічнай музыцы з розных куткоў свету. Дарэчы, у 2014 годзе “Вольнае Паветра” вярнулася да вытокаў – фестываль прымеркавалі да Купальскага свята: былі і традыцыйныя абрады, і вогнішча, і народныя спевы.
Геаграфія выступоўцаў “Вольнага Паветра” шырокая: у розныя гады на хутары выступалі і ўкраінская ДахаБраха, і нямецкія Di Grine Kuzine ды Feindrehstar. На хутары гучалі балканскія матывы ад піцерскіх Theodor Bastard, а таксама ўпершыню ў краіну завіталі музыкі з Буратыі Namgar. На сцэну выходзілі як мэтры беларускага фольку этна-трыа Троіца ды Kriwi, так і маладыя гурты Harotnica ды Re1ikt. Уначы ды-джэі з Літвы Baltic Balcan ладзілі дыскатэкі ды чыл-аўт зоны для тых, хто яшчэ не стаміўся. А ля вогнішча збіраліся прыхільнікі паспяваць пад гітару.
“Вольнае Паветра” – гэта не толькі фальклорная музыка на ўсе густы і галасы, але ж і сяброўская атмасфера ды прыгожыя краявіды Беларусі. На фестывалі сапраўды можна дыхаць на поўныя грудзі вольным паветрам пры любым надвор’і.