Інтэрнэт-крама браўзера Chrome змяшчае велізарную колькасць пашырэнняў, якія дапаўняюць функцыянальнасць браўзера. Гэта і анлайн-перакладчыкі, і гульні, і todo-лісты, і нават fb2-рыдар. TJournal сабраў найлепшыя з іх, якія дадаюць функцыянальнасці сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
VK Spoilers
Пашырэнне VK Spoilers былога распрацоўшчыка «Вконтакте» Дзяніса Ольшына дазваляе схаваць са стужкі навінаў запісы, якія змяшчаюць «спойлеры» — пэўныя словы і словазлучэнні. Пасля ўсталявання пашырэння ў адрасны радок дадаецца значок, які па кліку адкрывае спіс правілаў, які можна наладзіць пад сябе. У «шаблоны» праз коску ўносяцца варыянты словаў, і запісы, якія іх змяшчаюць, будуць, на выбар карыстальніка, хавацца ці выдаляцца цалкам. Адлюстроўваць, хаваць або выдаляць можна і каментары да ўжо схаванага паста.
Дзве дадатковыя асаблівасці гэтага пашырэння — магчымасць пісаць шаблоны з выкарыстаннем рэгулярных выразаў і «асаблівае» правіла, якое дазваляе схаваць са стужкі любыя рэпосты, пакінуўшы толькі карыстальніцкі кантэнт.
VK Webcam
Яшчэ адно пашырэнне ад Дзяніса — VK Webcam. Яно дадае пункт «Здымак» у спіс прымацавання медыяаб’ектаў, які з’яўляецца пры стварэнні запісу на сцяне або ў дыялогах. З дапамогай гэтага радка можна зручна рабіць і адпраўляць фатаграфіі з вэб-камеры. З опцый — магчымасць зрабіць здымак імгненна або з затрымкай у 3 секунды.
VK Notes
Таксама Ольшын напісаў пашырэнне, якое паказвае вялікую і вычарпальна інфарматыўную ўсплывальную падказку замест звычайнай з бедным наборам звестак пра карыстальніка. У VK Notes ёсць і функцыя дадавання ўласных «нататак». Можна пазначыць, што такі і такі карыстальнік, напрыклад, мудак і троль, і ніколі больш не весціся на яго правакацыі.
VK.Suggests
Пашырэнне VK.Suggests пасля ўсталявання паведамляе адміністратарам суполак пра з’яўленне новых «рэкамендаваных навін» праз Chrome-абвесткі. Тут усё проста — карыстальнік усталёўвае надбудову і паказвае суполкі, за якімі пашырэнне будзе «сачыць». Але, на жаль, нельга выбраць больш за пяць суполак.
VK Spy
VK Spy — «шпіёнскае» пашырэнне ад Івана Гусева і Яўгена Зіноўева, Happy Santa LLC. Гэтаепашырэнне, па словах аўтараў, «непрыкметна адсочвае актыўнасць вашых сяброў і іншых карыстальнікаў “Вконтакте”». Пашырэнне ўмее распазнаваць, хто і калі пісаў карыстальніку паведамленне, але пасаромеўся яго даслаць.
У наладках ёсць магчымасць уключыць Chrome-абвесткі і выключыць аналіз канферэнцый. З прыемных дапаўненняў — магчымасць паглядзець, у які час пэўны карыстальнік быў анлайн, і ўменне пашырэння працаваць у фоне. З непрыемных — яно можа не «адсачыць» карыстальніка, які пісаў вам, калі паведамленне набіралася ў боксе на старонцы, а не ў дыялогах.
VK Crazy Typing
У апісанні да пашырэння VK Spy у інтэрнэт-краме Chrome распрацоўшчыкі напісалі, што яно распрацаванае на знак пратэсту супраць прынятай нормы аб грахоўнасці цікаўнасці і пра тое, што «грэшна хацець атрымаць адказ». А ў апісанні да свайго ж пашырэння VK Crazy Typing яны ўжо пішуць пра тое, што вырашылі пераключыцца на іншыя грахі і «звярнуць сваю ўвагу на ганарыстасць і гнеў».
«Мы даўно заўважылі, што людзей вельмі бесіць баг у дадатку ВК пад iPad, калі выглядае, быццам чалавек пастаянна нешта піша ў дыялог, але насамрэч ён гэтага не робіць. Што ж. Сустракайце VK Crazy Typing! Пашырэнне нон-стопам робіць выгляд, што вы пішаце ў сотні сваіх дыялогаў. Пішаце, пішаце і нічога не адпраўляеце. Віншуем вашых сяброў з трапляннем у пекла без адказу. Чаму мы такія злыя? Таму што можам. Happy Santa LLC.»
Пашырэнне добрае яшчэ і тым, што для яго працы не патрэбен запушчаны браўзер.
EmojiPlus
Пашырэнне EmojiPlus — лаканічнае і простае. Яно дадае зручную кнопку, як у дыялогах, якая дазваляе ставіць emoji-смайлы ва ўсіх тэкставых палях сайта.
Апублікаваць Вконтакте
З назвы пашырэння «Апублікаваць Вконтакте» лёгка можна здагадацца, якое ў яго прызначэнне. Але ў пашырэння, акрамя публікацыі прагляданага сайта пры кліку на кнопку ў кантэкстным меню, ёсць карысная плюшка: яно дазваляе бачыць на панелі пашырэнняў браўзера колькасць публікацый гэтай старонкі ў «Вконтакте».
Паводле TJournal