1 мая ў 12 гадзін ночы абсалютна ўсе кнігі ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) ПЕРАТВОРАЦЦА Ў ЗАЛАТЫЯ. Чакаецца рост цэнаў на 20-50 адсоткаў.
Але пакуль мы, сціснуўшы зубы, трымаемся. Калі ўсе цэны ўзвінчваюць, мы іх пакідаем на месцы! Таму калі ласка запрашаем на шалёны бук-шопінг па старых добрых нізкіх коштах! Да 1 мая ў кнігарні “логвінаЎ” – нядорага ўсё.
У дадатак, 30 красавіка мы святкуем канец “Месяца польскай літаратуры”. З гэтай нагоды мы абсалютна задарма раздаём адзін пачак тамоў Збігнева Герберта (паэзія і эсэістыка), два – “20 польскіх апавяданняў” і тры – Галчынскага, а таксама колькі асобнікаў кнігі Пятра Рудкоўскага “Паўстанне Беларусі” па-польску. Заходзьце і забірайце! У нас усё бясплатна або паўбясплатна. Акрамя гэтага мы пацешым зніжкамі на выданні ARCHE ды іншых беларускіх выдаўцоў.
Мяняйце паперкі на каштоўныя паперы!
Кнігарня “Ў”– выспа стабільнасці ў акіяне крызісу і падаражання!