Абвяшчаецца конкурс на лепшы праект помніка слуцкім паўстанцам

“Грамадскі камітэт” абвяшчае конкурс праектаў помніка ў гонар герояў Слуцкага паўстання. Работы прымаюцца да 14 лістапада.

Каб паўдзельнічаць, трэба азнаёміцца з Палажэннем конкурса і да 15 ліпеня падаць заяўку, форма якой прадстаўленая ў дадатку да Палажэння. Заяўка адпраўляецца на адрас: г.Мінск, а/с 485 (індэкс 220050), на імя Аліны Нагорнай. Або дасылаецца на электронную пошту: dziejaby@gmail.com.

 


 

ПАЛАЖЭНЬНЕ
аб арганізацыі і правядзеньні конкурсу дзеля стварэньня

помніку ў гонар герояў Слуцкага паўстаньня

  1.  Мэтай конкурсу эскізных праектаў помніку ў гонар герояў Слуцкага паўстаньня (далей – Конкурс) зьяўляецца стварэньне найбольш выразнага і сімбалічнага мастацкага адлюстраваньня гераічнага вобразу і подвігу герояў Слуцкага Збройнага Чыну.
  1. Арганізатарам Конкурсу зьяўляецца Грамадзкі камітэт “Па ўшанаваньні памяці герояў Слуцкага паўстаньня”(далей ГК), які выконвае функцыю журы Конкурсу.
  1. Удзельнічаць у Конкурсе можа кожны, хто шануе незалежнасьць Беларусі і падтрымлівае ідэю ўшанаваньня памяці абаронцаў незалежнасьці Беларусі, а таксама можа стварыць і прадаставіць сваё бачаньне помніку.
  1. Усе неабходныя звесткі аб правядзеньні Конкурсу размяшчаецца на https://budzma.org/ .
  1. Конкурсныя матэрыялы могуць быць прадстаўленыя ў любой мастацкай форме, мець сьціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваньнем прапанаванага праекта, візуалізацыю архітэктурнага рашэньня помніку героям Слуцкага паўстаньня і разлік яго прыкладнага кошту.
  1. Для прыняцьця ўдзелу ў Конкурсе ў тэрмін па 15 ліпеня уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам Палажэньня па адрасе: г.Мінск, а/с 485 індэкс 220050 на імя Аліны Нагорнай ці на электронную пошту dziejaby@gmail.com. Кантактны тэлефон +375447267228.
  1. Конкурсныя матэрыялы мусяць быць прадстаўленыя ўдзельнікамі конкурсу да 14 лістапада ўключна, не пазней за 17.00 па адрасе: г.Мінск, Румянцава, 13 (сядзіба Таварыства Беларускай Мовы)
  1. Крытэры ацэнкі эскізных праектаў:

– адпаведнасьць умовам конкурсу;

– сучаснасць і сымбалічнасць мастацкага адлюстраваньня гэтай гістарычнай і важнай для незалежнасці Беларусі падзеі;

– помнік, альбо знак, альбо сучасны артэфакт павінен адпавядаць геройскаму чыну Слуцкага паўстаньня 1920 году

– выкарыстаньне сучасных скульптурных матэрыялаў і тэхналёгіяў.

  1. Рашэньне прымаецца ўсімі сябрамі ГК адкрытым галасаваннем. Усе праекты будуць выстаўленыя на выставе і сфармуюць лонг-ліст. Першы тур галасаваньня – да 28 лістапада, у выніку якога фармуецца шорт-ліст з 5 прэтэндэнтаў. Вызначаецца ГК рэйтынгавым галасаваньнем па 10й сістэме.) У другім туры галасаваньня абіраецца пераможца Конкурсу. (Вызначаецца ГК рэйтангавым галасаваньнем па 10й сістэме.)
  1. 28 лістапада – 10 снежня праводзіцца грамадзкае анлайн-галасаваньне, вынікі якога будуць улічвацца журы пры прыняцьці рашэньня.
  1. Вынікі Конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясеньня рашэньня журы на https://budzma.org/ .
  1. Пасля заканчэньня працы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца аўтарам.
  1. Усе ўдзельнікі Конкурсу атрымаюць памятныя дыплёмы. Праца аўтара-пераможцы (1 месца) будзе ўвекавечана ў прапанаваным аўтарам праекце і аўтар атрымае ганарар. Усе ўдзельнікі Конкурсу будуць прадстаўленыя на выставе і атрымаюць дыплёмы ўдзельнікаў выставы.

Дадатак да ПАЛАЖЭНЬНЯ
аб арганізацыі і правядзеньні конкурсу дзеля стварэньня

помніку ў гонар герояў Слуцкага паўстаньня

Прозьвішча, імя______________________________

Тэлефон____________________________________

Эл. пошта___________________________________

 

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ

 

Прашу ўключыць мяне ў сьпіс удзельнікаў Конкурсу дзеля стварэньня помніку ў гонар герояў Слуцкага паўстаньня.

 

Абавязуюся прадставіць конкурсныя матэрыялы да 14 лістапада 2017году не пазьней за 17.00 па адрасе: г.Мінск вул. Румянцава, 13 (сядзіба Таварыства Беларускай Мовы).

 

З умовамі Конкурсу азнаёмлены(а) і згодны(ая).

 

_____________________                                        ___________

прозьвішча, ініцыялы                                             дата