Паказ з наступным абмеркаваннем кароткаметражных дакументальных , мастацкіх і анімацыйных фільмаў пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі адбыўся 1 лютага ў офісе псіхалагічнага і адукацыйнага цэнтра “Інсайт” сумесна з Брэсцкім абласным моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Інвалід і асяроддзе” і відэа-клубам “Погляд” у рамках падрыхтоўкі да XI Міжнароднага фестывалю асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях”.
Вельмі кранальныя і эмацыйныя фільмы, больш за ўсё ўразіла французская анімацыя “Ніткі”, зрэшты і іншыя кароткаметражкі кранулі не менш. Вельмі хочацца, каб падобныя сацыяльныя фільмы ўбачылі як мага больш людзей. Дамовіліся, што падобную сустрэчу арганізатары абавязкова зладзяць яшчэ раз, з больш важкім рэзанансам ў сетцы.
У гэтым годзе ў рамках XI Міжнароднага фестывалю асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях” адбудзецца IV Брэсцкі міжнародны фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”. У фестывалі могуць прымаць удзел асобы і калектывы, якія займаюцца фота -, відэадзейнасцю і маюць функцыянальныя абмежаванні, а таксама людзі, якія цікавяцца жыццём і праблемамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Умовы ўдзелу:
У аргкамітэт фестывалю падаецца заяўка ўстаноўленага ўзору і запіс відэафільмаў на CD ці DVD-носьбіце ў адным з наступных фарматаў: AVI, MPEG, MP4, WMV. На аснове атрыманага матэрыялу аргкамітэт праводзіць адбор удзельнікаў-прызёраў фестывальнай праграмы.
Адбор матэрыялаў фестывальнай праграмы будзе праходзіць па наступных намінацыях:
– Ігравы відэафільм (не больш за 10 хвілін),
– Дакументальны відэафільм (не больш за 10 хвілін),
– Фільм пра жыццё і дзейнасць інвалідаў (не больш за 10 хвілін),
– Анімацыйны фільм (не больш за 10 хвілін),
– Аўтарскі фільм (не больш за 10 хвілін),
– Мікрафільм працягласцю не больш за 1 (адной) хвіліны.
Прыём заявак ажыццяўляецца да 1 красавіка 2015года.
Абвяшчэнне пераможцаў ажыццяўляецца да 15 красавіка 2015 года. Удзельнікі, якія прайшлі адбор, атрымаюць афіцыйнае запрашэнне на фестываль.
У рамках фестывальнай праграмы ўдзельнік можа даць відэафільмы працягласцю да 10 хвілін.
Лепшыя відэафільмы будуць паказаны на кінапаказе ў рамках Міжнароднага фестывалю асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях» у г. Брэсце.
4-ы Брэсцкі міжнародны фестываль аматарскіх відэафільмаў будзе праходзіць 3 мая 2015 года ў г. Брэсце (дадатковая інфармацыя будзе прадастаўлена непасрэдна перад фестывалем).
Кантактныя дадзеныя Аргкамітэту:
Адрас: 224005 г. Брэст, вул. К. Маркса, 5, к.11
Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”,
каардынатар праграмы Алег Рачкоўскі +375 29825 46 05
Тэлефон: +375 29794 42 03, Ігар Паўлаў
Электронны адрас: [email protected], [email protected]