This movie requires Flash Player 9
19.08.2015 | Гісторыя

Абвешчаны шорт-ліст Прэміі Кангрэса па гісторыі

Абвешчаны шорт-ліст чарговай Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю па дысцыпліне “гісторыя”. Вызначэнне выніковых пераможцаў і ўрачыстае ўзнагароджанне будуць адбывацца падчас Пятага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, 2-4 кастрычніка 2015 г. у Коўне (Літва). Таксама бліжэйшым часам будуць публічна абвешчаныя шорт-лісты па гуманітарным і сацыяльна-палітычным навукам.

Манаграфіі:

Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1970-1982). Мінск: Кнігазбор, 2014.

Святлана Куль-Сяльверстава. Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці. Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.

Максім Макараў. Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад. Смаленск: Інбелкульт, 2014.

Андрэй Мацук. Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі. Мінск: Беларуская навука, 2014.

Анастасія Скеп’ян. Князі Слуцкія. Мінск: Беларусь, 2013.

Леанід Смілавіцкі. Jewish Life in Belarus. The Final Deсade of the Stalin Regime (1944-53). Budapest — New York: Central European University Press, 2014.

Сяргей Стрэнкоўскі. Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIVXVIII ст.): [у 2 ч.]. Мінcк: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», 2013.

Артыкулы:

Дзмітрый Віцько. Баявыя дзеянні 1701 года і пачатак супрацоўніцтва Сапегаў са Швецыяй // ARCHE. 2014. № 6. С. 71-107.

Алег Ліцкевіч. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове ХІІІ — XIV стст. Сухапутныя і водныя камунікацыі, населеныя пункты, этнаканфесійны склад і міграцыі насельніцтва // ARCHE. 2014. № 11. С. 8-60.

Аляксандр Пагарэлы. «За новы тып беларуса»: часопіс «25 сакавіка» (1936-1939 гг.) на фоне эпохі // ARCHE. 2014. № 7-8. С. 120-194.

Анатоль Сцебурака. Беларусь у французскай мемуарыстыцы часоў вайны 1812 г.: на падставе калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі // ARCHE. 2014. № 1-2. С. 37-72;

Сяргей Токць. Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Глыбоцкага прыхода) // Беларускі гістарычны часопіс. 2014, № 11. С. 14—22.

 

 

Спіс экспертаў Прэміі.

Спіс пераможцаў мінулых гадоў.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика