У гэтым годзе Men’s Fest пераўтвараецца ў музычны конкурс. Мэтай гэтага конкурса з’яўляецца падтрымка беларускамоўных калектываў, імкненне падкрэсліць, што спяваць па-беларуску – гэта прыгожа, гэта сучасна, гэта модна; спрыянне да напісання і беларускамоўных твораў у праграме небеларускамоўных выканаўцаў. Развіццё альтырнатыўнай беларускамоўнай сцэны – дзеля гэтага і задумаўся Men’s Fest у 2009 годзе. У гэтым годзе фестываль ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!” сумесна з прома-суполкай “Заля чакання”.
Умовы
Падаваць заяўку можа абсалютна любы гурт, які можа прадставіць на “суд” 2 твора ўласнага сачынення на беларускай мове. На працягу некалькіх тыдняў рэгіянальнымі прадстаўнікамі будзе праведзены адбор у форме канцэрта, дзе гледачы вызначаць галасаваннем лепшы гурт рэгіёна. Гэты гурт будзе ўдзельнічаць (дарога аплочваецца) у фінальным мерапрыемстве 14 траўня 2011 года ў Берасці. У фінале аўтарытэтнае журы разам з публікай (вырашальны голас за журы!) вызначыць 3 лепшых гурта, якія атрымаюць узнагароды. Таксама будзе абраны лепшы музыка фэсту ў некалькіх намінацыях.
Падаць заяўку
З 15 сакавіка 2011 года па 13 красавіка 2011 года прыймаюцца заяўкі ад гуртоў, якія жадаюць узяць удзел у музычным конкурсе Men’s Fest 2011. Дасылаць на [email protected]
Змест заяўкі
1. Назва гурта
2. Горад
3. Склад (з размеркаваннем па інструментах)
4. Узрост гурта
5. Тэксты 2 абраных для конкурсу песен
6. Фанаграму 2 абраных для конкурсу песен
7. Кантакты (email.,маб.нумар), І/П кантактнай асобы
Узнагароды
1 месца
Гурт атрымлівае сертыфікат удзельніка аднаго з найбуйнейшых рок-фэстаў Украіны і заспявае па-беларуску перад шматтысячнай аўдыторыяй – Захід 2011
2 месца
Поўную разпрацоўку сайта гурта “пад ключ” з аплатай дам.імя і хостынгу.
3 месца
20 якасных дызайнерскіх суколак з лагатыпам гурта
БОНУС
Усіх удзельнікаў фінала чакае сюрпрыз!
Заяўленыя гурты
BLAGI MAT! – Менск
VOLK – Менск
Верасень – Менск
moZart – Менск
Зграя – Менск
Босае сонца – Менск