Адаптуй слоган Маrk a Difference і атрымай прызнанне і добрую кнігу!
Ва ўсім свеце цяпер праходзіць глабальная акцыя ААН «Мой свет». Гэта глабальнае апытанне, арганізатары якога просяць удзельнікаў выбраць свае прыярытэты дзеля лепшага свету. Вынікі будуць даведзены да ведама сусветных лідэраў, калі тыя будуць вызначаць новы парадак дня ў галіне развіцця.
Узяць удзел у акцыі і больш падрабязна пазнаёміцца з яе мэтамі і задачамі можна на афіцайным сайце www.myworld2015.org.
У падтрымку акцыі была зробленая рэкламная кампанія, плакаты, банеры і ролік. У беларускай адаптацыі роліка ўзялі ўдзел Аляксандра Герасіменя, Люцыя Лушчык, Георгій Калдун, Людміла Воўчак, Андрэй Стась. Над праектам працуюць вядомыя беларускiя рэкламісты Юля Ляшкевіч і Аляксей Шлык.
Таксама паўстала пытанне аб адаптацыі слогана Mark a difference. Зараз на плакатах і ў роліку ўжываецца слоган «Пазнач розніцу», але ў аўтараў адаптацыі няма поўнага адчування шчасця ад яго, таму яны прапанавалі ўсім, каму цікава, узяць удзел у пошуку больш адмысловай версіі адаптацыі на беларускую мову.
Калі вы маеце крыху вольнага часу і жаданне атрымаць кнігу «Крадзі як мастак» 10 урокаў творчай самарэалізацыі Осціна Клеона, то калі ласка дашліце свой варыянт на адрас [email protected], альбо каментах да гэтага матэрыялу на форуме marketing.by.