У сераду адбылася прэзентацыя краязнаўчага праекту “Шляхамі Вілейшчыны”. Праект прадстаўляе сабой мультымедыйны дыск, у якім прадстаўлены тэкставыя і графічныя матэр’ялы пра разнастайныя аб’екты Вялейскага раёна. Дыск прысьвечаны сьветлай памяці трагічна загінулага Віталя Міхайлавіча Кастэнкі.
Пад час прэзентацыі стваральнікі дыску распавялі пра гісторыю ідэі, этапы яе рэалізацыі. Прэзентаваны версія не зьяўляецца канчатковым варыянтам. Дыск будзе ўвесь час папаўняцца новымі матэр’яламі. Стваральнікі заклікаюць усіх ахвочых далучацца да напаўнення. Дасылаць інфармацыю можна на [email protected]
Напрыканцы адбылося абмеркаванне канцэпцыі дыска, крыніцаў інфармацыі, магчымасцяў распаўсюду праекту.
Фота адсюль.