Фестываль AD.NAK! перарос сябе ў межах МКАД і распачаў серыю рэгіянальных прэзентацый. Шэсце, а дакладней, аўтапрабег фестывалю па краіне стартаваў 13 кастрычніка ў Горадні. У гарадскі драматычны тэатр былі запрошаныя рэкламісты, дызайнеры і вольныя мастакі, якія працуюць у Горадні і Гарадзенскай вобласці. Партнёрам рэгіянальных прэзентацый “Аднак” стала кампанія “Атлант-М Вест”, імпарцёр Ford у Рэспубліцы Беларусь. Рэкламны слоган Ford “Feel the difference” (Адчуй розніцу) найлепш адлюстроўваў атмасферу сустрэчы.
Адчуць розніцу паміж Першым і Другім фестывалямі AD.NAK! дапамог сваёй прэзентацыяй Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by. Рост колькасці работ і ўдзельнікаў у два разы – даволі паказальны факт. І гэта пры тым, што на другі Фестываль прымаліся толькі заўякі па рэкламным работам, створаным цягам апошняга года, альбо тым, што не прымалі удзел у Першым Фестывалі.
Адчуць розніцу паміж класікай рэкламы і рэкламнай сучаснасцю можна было падчас майстар-класа Андрэя Эзерына, кіраўніка камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM. Яго прэзентацыя “Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудовы камунікацыі ў рэкламе і маркетынгу” засяродзіла ўвагу прысутных на сацыяльных сетках, маладосці, якая вымяраецца ў сучасным свеце не біялагічным узростам, а ўважлівасцю да рэалій, і абяцаннем працягнуць камунікацыю з публікай пасля. Праз акаўнт на фэйсбуку, безумоўна.
Адчуць розніцу ў сучасных “фішках” сусветнай рэкламы можна было разам з Сяргеем Скараходам і Надзеяй Мурашка, пазнаёміўшыся з падборкай рэкламных работ – пераможцаў сусветных фестываляў гэтага года.
Пра розніцу паміж традыцыйнай культурніцкай дзейнасцю і прасоўваннем культурніцкіх брэндаў маркетынгавымі шляхамі распавялі Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Атрымаўшы адказы на ўсе пытанні, першая выязная сесія Фестывалю плаўна перайшла да нефармальных зносін пад гукі песні “Пакуль” Алёны Свірыдавай.
Бліжэйшыя прэзентацыі пройдуць у Магілёве і Брэсце.
Работы пераможцаў Другога Фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
Найбліжэйшыя прэзентацыі пройдуць у Магілёве і Берасці.
Станiслаў Яруць, фота А. Ждановіч.