Гомельскі гурт, які існуе ўжо 10 год, з часоў пераезда лідара гурта Дзімы Іванова ў сталіцу ужо называецца мінскім, але радзіма вітае гурт заўжды вельмі цёпла.
“Адзіс Абеба” прывезлі ў Гомель крыху сонца і лета, канцэрт цягнуўся ажно 3 гадзіны (з антрактам), і фанаты ўсё ніяк не адпускалі пазітыўных чувакоў на наступны канцэрт, які на наступны дзень меўся адбыцца ў Магілёве.
Крысціна Карчэўская