21 кастрычніка ў арт-кінатэатры “Рубін Плаза” адбылося адкрыццё фестывалю польскіх фільмаў, які прадоўжыцца да 28 кастрычніка. Першым перад гасцямі выступіў Олін Гутоўскі, які расказаў пра гісторыю фестывалю, ідэі і крыху пра прывезеныя стужкі. Таксама Олін абвясціў конкурс для ўсіх ахвотных на найлепшы рэпартаж з фестывалю, пераможца якога атрымае магчымасць правесці выходныя ў Варшаве разам з сябрам. Потым Якуб Маймурэк, вядомы кіназнаўца, расказваў пра гісторыю і развіццё польскага кінематографа, пра тое, які ён сёння, а таксама пазнаёміў слухачоў з некаторымі прывезенымі кінастужкамі.
Якуб Маймурэк
Олін Гутоўскі
На гэтым афіцыйная частка скончылася, прысутныя працягнулі размову у менш фармальных абставінах і змаглі задаць любыя пытанні.
Спіс фільмаў на любы густ, а таксама такія мерапрыемствы, як дыскусійная панэль і творчыя заняткі для дзяцей, разам з вольным уваходам – безумоўна, тое, на што трэба схадзіць.
Падрабязней расклад і спіс фільмаў можна паглядзець тут: movie.34mag.net