Сёння, 11 красавіка, спаўняецца год з часу жахлівага тэракту ў Мінскім метро. Да гадавіны трагедыі на месцы часовай памятнай шчыльды быў адкрыты пастаянны мемарыял “Рака памяці”.
17.20 Афіцыйнае адкрыццё прызначана на 17.30. Як перадае наш карэспандэнт, без адмысловых запрашэнняў на адкрыццё мемарыялу не прапускаюць.
17.25 Часовы помнік прыбіраюць. За ім, накрыты белай тканінай, бачна пастаянны.
17.40 Сабралося каля дзьвух соцен чалавек. Праход да мемарыялу ачэплены.
17.57 Афіцыйная частка пачалася.
17.58 Прамаўляе старшыня гарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
18.04 Мемарыял адкрылі.
18.05 Да помніка адкрылі доступ для родзічаў. Яны ўскладаюць кветкі і свечы, астатніх не пускаюць.
18.25 Пусьцілі ўсіх жадаючых. Людзей вельмі шмат.
18.33 Анлайн завершаны.
Таццяна Траўка