Да: Спадара Ежы Бузка,
Старшыні Еўрапарламента
Еўракамісія
Камітэт Рэгіёнаў
Еўрапейская Агенцыя асноўных правоў (FRA)
Выканаўчая агенцыя ў справах адукацыі, культуры і аўдыёвізуальнага сектара (EACEA)
Камісія Еўрапарламента CULT Культура і Адукацыя
Звяртаемся да асобаў і інстытуцый, адказных за еўрапейскую культуру і за падтрымку яе развіцця, да палітыкаў, еўрадэпутатаў і да ўсіх тых, каму блізкія свабода мастацтва і мецэнацтва: Еўропа не павінна быць і не ёсць толькі эканамічным і геапалітычным праектам. Еўропа – гэта найперш культура!
Праз 20 год пасля падзеня Берлінскай сцяны адначасова з пашырэннем межаў Еўрасаюза незаўважна адбыўся яго штучны культурны падзел. Па-за ім засталіся культуры і краіны, у якіх цяпер узнікаюць своеасаблівыя культурніцкія “гета”. Яны робяцца ўсё больш ізаляванымі ад Захаду – мяжой Шэнгена і яе візавымі абмежаваннямі. Да гэтай пары не выпрацаваныя адміністратыўныя працэдуры, якія падтрымлівалі б культурны абмен, эфектыўную трансмежную працу у культурніцкіх праектах паміж Усходам і Захадам Еўропы. Такая “нязменная сітуацыя” з цягам часу і разам з бракам мецэнацтва дзейнічае супраць грамадстваў і культуры. Уземасувязі творцаў і людзей культуры з Усходу і Захаду былі і ёсць важнымі для мастацтва, традыцыі і гісторыі Еўропы – мы глыбока перакананыя ў гэтым. Доўгія стагоддзі творцы з Беларусі і Ўкраіны натуральным чынам упісваліся ў пейзаж еўрапейскай і сусветнай культуры. Мы хацелі б, каб гэтыя традыцыі працягваліся. Мы таксама хацелі б, каб тыя еўрапейскія каштоўнасці, якія стагоддзямі былі важныя і для Ўсходняй Еўропы, знайшлі сваё месца ў праектах Еўрасаюза. Гэта найпершы: павага да шматкультурнасці і нацыянальных мяншыняў, дыялог з іншасцю і падтрымка альтруістычных пазіцый у ламанні стэрэатыпаў і бар’ераў паміж культурамі.
“Нябачная мяжа”, якая паўстала сёння ў Еўропе, павінна стаць тэмай шырокіх публічных дэбатаў, якая падымае праблемы наяўнай сітуацыі творцаў і людзей культуры. Абапал мяжы ёсць моцная патрэба кантактаў, інтэлектуальнага і мастацкага абмену. І таму здаецца таксама, што ў новых праектах Еўрасаюзу павінны прысутнічаць новыя, канкрэтныя праграмы, якія падтрымліваюць развіццё свабоднага культурнага абмену, стваральных дзеянняў, рэалізацыі міжнародных артыстычных праектаў, індывідуальных і групавых.
Разам з мастакамі з Заходняй Еўропы мы заклікаем, каб праекты ЕС улічвалі ўсіх нашчадкаў еўрапейскай спадчыны, каб развівалі ідэю нацыянальнай тоеснасці культур, не пакідаючы мастакоў і людзей культуры па-за яго межамі, людзей, якія адчуваюць духовую прыналежнасць да Еўропы. Гэта найперш заклік да падтрымкі права на свабоду і творчасць у кожным кутку гістарычнай і сучаснай Еўропы.
Мы гатовыя да супрацоўніцтва з інстытуцыямі ЕС, каб выпрацоўваць супольныя праекты, якія б падтрымлівалі гэтую дзейнасць. Сёння мы ўсе ведаем, што без культуры і яе выдатнай спадчыны Еўропы няма і не будзе, і што культура патрабуе моцнага мецэната, якім можа стаць ЕС.
Poznan. Minsk, Kiev, Lviv, 27.Sept.2010
Ад Беларусі ліст падпісалі:
1. Valancin Akudović, philosopher, Minsk, Belarus
2. Ales Ancipienka, philosopher, Minsk, Belarus
3. Alexey Andreev, literary man, editor in chief of the journal ‘Monolog’, Minsk, Belarus
4. Michał Aniempadystaŭ, artist, Minsk, Belarus
5. Uładzimier Arłoŭ, writer, Minsk, Belarus
6. Andrej Chadanovič, literary man, Minsk, Belarus
7. Siarhiej Chareŭski, cultural expert, art and architectural historian, artist, publicist, Minsk, Belarus
8. Jury Chaščavacki, film director, Minsk, Belarus
9. Siarhiej Dubaviec, journalist, Vilnius, Lithuania
10. Alaksandra Dyńko, BYBOOKS, Minsk, Belarus
11. Kasia Kamockaja, musician, social activist, Minsk, Belarus
12. Artur Klinaŭ, artist, writer, editor in chief of the journal ‘pARTisan’, Minsk, Belarus
13. Źmicier Kołas, director, social activist, Minsk, Belarus
14. Andrej Kudzinienka, film director, Minsk, Belarus
15. Śviatłana Kurs, interpreter, journalist, Minsk, Belarus
16. Hleb Łabadzienka, journalist and literary man, Minsk, Belarus
17. Zoja Łucevič, artist, Minsk, Belarus
18. Alena Łukaševič, journalist, Minsk, Belarus
19. Valery Mazynski, director, Minsk, Belarus
20. Uładzimier Niaklajeŭ, poet, social activist, Minsk, Belarus
21. Aleś Paškiević, Chairman of the Union of Belarusian Writers, Minsk, Belarus
22. Pit Paulau, rock – musician, Minsk, Belarus
23. Hienadź Sahanovič, historian, Minsk, Belarus
24. Michaś Skobła, writer, journalist, Minsk, Belarus
25. Lera Som, poet, writer, journalist, social activist, Polock, Belarus
26. Vital Taras, journalist, Minsk, Balarus
27. Źmicier Vajciuškievič, artist, Minsk, Belarus
28. Lavon Volski, musician, literary man, cultural activist, Minsk, Belarus
29. Kanstantsin Yaskou, composer, Minsk, Belarus
Увесь час збіраем подпісы. Кожны чалавек культуры можа даслаць свой подпіс на адрас [email protected]