22.02.2017 | Беларуская мова

Акадэмія навук прэзентуе новы тлумачальны слоўнік беларускай мовы

knihi

Новы “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы” будзе прэзентаваны грамадскасці 22 лютага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на супрацоўнікаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук.

Аднатомны слоўнік падрыхтаваны лексікографамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Ён выйшаў у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. У новым выданні знайшоў адлюстраванне сучасны стан лексікі і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы.

У папярэднім слоўніку была ў асноўным лексіка, характэрная для 1980-1990 гадоў, але за апошнія дзесяцігоддзі слоўнікавы запас беларускай мовы значна папоўніўся. Новае выданне “Тлумачальнага слоўніка” змяшчае гэтую новую лексіку.

Спецыялісты адзначаюць, што некаторыя словы набылі ў сучаснай беларускай мове значэнні, якія дагэтуль не адзначаліся ў слоўніку. Адбылося вяртанне значнай колькасці лексічных адзінак, якія нядаўна знаходзіліся на перыферыі лексічнай сістэмы, з’явіліся шматлікія запазычанні, у асноўным англа-амерыканізмы.

У аднатомным слоўніку болей за 65 тысяч словаў.

euroradio.fm


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика