Канцэрт акустычнай музыкі і аўтарскай песні Вольгі Акуліч (тэксты, вакал, гітара) з удзелам Алега Змушкі (гітара) адбудзецца 13 траўня 2009 году ў Фальварку “Добрыя мыслі” (Мінск, вул. Магілёўская, 12).
Дэма-запіс можна паслухаць тут.
Падчас імпрэзы можна будзе:
Выпіць/закусіць/папіць кавы – працуе бар і кавярня, кошты прымальныя, зала ўтульная.
Агледзець мастацкую выставу, якая працуе тут жа.
Пагаварыць з сябрамі/патусавацца – канцэрт складаецца з дзвюх частак з перапынкам “на пагаварыць”. Па заканчэнні выступу можна працягнуць вечар тут жа, у кавярні.
Не бойцеся лічбы “13”! Паспрабуем правесці “вечар цяжкага трынаццатага дня” разам з прыгожымі беларускімі песнямі і з сябрамі!
Кошт уваходнага квітка – 13 000 руб. (па папярэдняй замове), 15 000 руб. – у дзень імпрэзы.
Замовіць квіткі і столікі можна па тэлефонах: (029) 640 09 38, (029) 660 40 20 або набыць у бармэна ў любы дзень перад канцэртам.