Неўзабаве гурт парадуе сваіх прыхільнікаў сваім другім відэаролікам.
Музыкі з Akute вырашылі зрабіць відэаўвабленьне адной з сваіх песень. Пакуль яе назва трымаецца ў сакрэце, вядома толькі, што гэта не зусім новая кампазыцыя, а адзін з нумароў з дыску «Рэальнасьць і сны». Удзельнік каманды Раман Жыгараў распавёў Tuzin.fm, што кліп зьнялі даволі хутка – цягам аднаго здымачнага дня намаганьнямі студыі Cinema Pride. «Мы адмовіліся ад прыродных лякацый на карысьць кампутарнай графікі», – гэтак патлумачыў музыка задуму роліка.
Мяркуецца, што прэзэнтацыя новага роліка адбудзецца ў кастрычніку 2014 году.