У межах конкурсу маладых аўтараў камандай BYBOOKS была створана серыя кароткіх відэаролікаў, у якіх ужо вядомыя празаікі і паэты, ды журналісты дзеляцца досведам стварэння мастацкіх тэкстаў, разважаюць пра розныя літаратурныя жанры.
Кароткі канспект “Слова аб прапушчанай літары”
- Пісаць пра сябе
- Выпрацаваць адметны, унікальны стыль
- Перадаваць пачуцці
- Пісаць у першую чаргу для сябе
- Пісаць пра чалавека
- Не спрабаваць здагадацца, чаго ад цябе чакаюць і жадаюць
- Сто разоў думаць, перад тым, як нешта пуублікаваць
- Не пісаць п’яным
- Не чытаць рэцэнзій
- Літаратура — гэта праца
Кароткі канспект “Асновы вершаскрадання”
- Гуляць з чытачом
- Гуляць з чытачом і падсоўваць ім іншых аўтараў у сваіх тэкстах, бо гэта цалкам легальна
- Параўноваць што было раней і што атрымалася: калі няма новых сэнсаў – дарэмна напісаў (ю фэйл;)
- Цытата — гатовы фрагмент у якасным новым кантэксце
- Алюзія — свядомая адсылка да фрагменту, які чытач павінен адгадаць
- Рэмінісцэнцыя — несвядомая, мімавольная адсылка да чужога тэксту
- Кантамінацыя — камбінацыя розных цытатаў у адным тэксце
Усяго было зроблена 11 кліпаў. Сярод выступоўцаў: Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Хадановіч, Віктар Марціновіч, Таццяна Арцімовіч, Вера Бурлак, Павел Касцюкевіч, Антон Кашлікаў, Віталь Рыжкоў, Настасся Манцэвіч,Вольга Гапеева і Павел Анціпаў.