This movie requires Flash Player 9
21.05.2012 | Музыка Тузін. Перазагрузка

Аляксандар Рыбак думае пра Беларусь (+відэа)

Нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня прадставіў сваё новае відэа, зьнятае на песьню «Небасхіл Эўропы», запісаную летась для праекту парталу Tuzin.FM і кампаніі «Будзьма беларусамі!»«Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».

Ідэя зьняць кліп на беларускую вэрсію песьні «Небасхіл Эўропы» нарадзілася ў выканаўцы адразу пасьля запісу трэка для «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2». За аснову быў узятае відэа на арыгінальную вэрсію кампазыцыі «Europe’s Skies», аднак для новага роліка шэраг эпізодаў быў перазьняты. Адмыслова для гэтага выканаўца на некалькі дзён прыязджаў з Осла ў Кіеў, каб перасьпяваць сваю песьню на камэру ўкраінскага рэжысэра Аляксандра Філатовіча. Хоць зьнятае відэа ва Ўкраіне, сам Рыбак прызнаецца, што пры выкананьні «Небасхілу» заўжды згадвае пра Беларусь ды яе маляўнічую прыроду.

Ужывую Аляксандар выканаў «Небасхіл Эўропы» сёлета ў лютым на «Эўрафэсьце», дзе быў адзіным з усіх выступоўцаў, хто засьпяваў па-беларуску. Тады ж Рыбак пазнаёміўся з суаўтарам свайго твору – беларускім паэтам Глебам Лабадзенкам.

Прэм’ера кліпа адбылася 18 траўня. Да гэтага ў сеціве можна было паглядзець фэн-відэа на гэтую песьню. Дарэчы, неафіцыйнае відэа існуе яшчэ на адзін твор з праекту «Перазагрузка-2» – «Пакуль» у выкананьні Алены Сьвірыдавай.

«Тузін Гітоў»


2 Каментаў у “Аляксандар Рыбак думае пра Беларусь (+відэа)”

  1. Step says:

    Вось гэтак і “Ленін думае пра Беларусь”: это видео было удалено пользователем.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика