This movie requires Flash Player 9
01.02.2014 | Асоба Будзьма ТУТ!

Алесь Аркуш. Рэцэнзія на Блог Усяслава Чарадзея + пост нумар 16 (слухаць аудыё!)

Алесь Аркуш. Рэцэнзія на Блог Усяслава Чарадзея + пост нумар 16 у перадачы “Жыццё з літаратурай”.
“Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі – пра ўсё гэта пачуеце ў перадачы “Жыццё з літаратурай”. Жыццё робіцца цікавейшым, калі ты жывеш поруч з літаратурай. Праслухаць перадачу цалкам можна на сайце “Радыё Рацыя”.
Блог Усяслава Чарадзея – частка адмысловага сайту  tut.budzma.org, што быў створаны ў працяг анімацыі “Будзьма беларусамі!”. Мультфільм атрымаў шмат узнагародаў дзякуючы крэатыву Юліі Ляшкевіч, анімацыі Юліі Рудзіцкай, саўндтрэку ад Аляксандра Памідорава і Лявона Вольскага і зладжанай працы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу TUT.BY, якія прэзентавалі яго ў межах праекту “БудзьмаТУТ”. 

Раней паводле анімацыі былі рэалізаваныя маляванка для дзетак “Будзьма беларусікамі!”, якую можна спампаваць і раздрукаваць і каляндар “Круглы год з беларускай гісторыяй”. Знайсці друкаваную версію блогу можна ў кнігарні “ЛогвінаЎ”.

z_0358c7c7

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» спрыяе пазітыўным пераменам у беларускім грамадстве, адной з якіх з’яўляецца пераадоленне яго раз’яднанасці праз узмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці. Паводле меркавання сацыёлагаў, Беларусь – краіна «малых, замкнёных сацыяльных груп». Адным са стэрэатыпаў грамадскай свядомасці, які замінае кансалідацыі, з’яўляецца меркаванне пра нібыта ўласцівую беларусам “памяркоўнасць”, што ўспрымаецца як пасіўнасць, адсутнасць актыўнай грамадскай пазіцыі, а таксама меркаванне пра тое, што ў беларусаў гісторыя пачынаецца толькі з 1917 года.

Менавіта дзеля пераадолення гэтых стэрэатыпаў і быў створаны анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!». Пачынаючы з 28 траўня 2011 фільм сабраў больш за 1 млн праглядаў на розных відэахостынгах. Калі ўлічваць тое, што карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі каля пяці мільёнаў чалавек, атрымліваецца, што ролік прагледзела прыкладна пятая частка беларусаў.

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика