Адна з найбуйнейшых анлайн-рэтэйл-кампаній у свеце Amazon.com набудзе спецыяльную сістэму ацяплення для свайго новага офіса, якая працуе на цяпле інтэрнэту. Заказ рэалізуе кампанія Clise Properties.
Нагрэтая цяплом інтэрнэту вада будзе транспартавацца ў офіс Amazon з 34-павярховай вежы Clise Westin Building, размешчанай наШостай авеню Сіэтла. Калі дакладней, вада будзе награвацца ў дата-цэнтры і праз трубы трапляць у хмарачос Amazon.
У самім будынку ўсталююць рэзервуар аб’ёмам 1,8 мільёна літраў і спецыяльную ўстаноўку, якая «будзе здабываць цяпло» затрыманай вады. Пасля таго як гарачая вада разыдзецца па ўсім будынку, яна зноў адправіцца ў дата-цэнтр для праходжанняпаўторнага замкнёнага цыклу.
Гарачая вада будзе разыходзіцца па іншых будынка кампуса Amazon, а затым вяртацца ў дата-цэнтр. Паводле разлікаў Amazon,першыя 25 гадоў выкарыстання сістэмы дазволяць кампаніі сэканоміць 80 мільёнаў кілават-гадзін энергіі.