Рэпер вядомы ранейшай супрацай з вядомымі беларускімі музыкамі – Алесем Катом-Зайцавым (“Босае сонца”), Стасем Мытнікам (“Акутэ”) і Змітром Вайцюшкевічам. Ён з’яўляецца ўдзельнікам рэп-праекта Belaroots.
На першы погляд, новы трэк ёсць спробай бэнгера з сучасным гучаннем і ўедлівым прыпевам, аднак пры больш дэтальным разглядзе робіцца зразумела, што ў тэксце даследуецца тэма сіндрома мегаполіса, адзіноты ў натоўпе.