This movie requires Flash Player 9
26.02.2012 | Будзьма ТУТ!

“Будзьма беларусамі!” – пераможца One Short Film Fest!

Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” стаў пераможцам фестываля One Short Film Fest у намінаціі “Анімацыя”. Згодна з інфармацыяй на афіцыйным сайце фестываля, фільм-пераможца мае цяпер паехаць на міжнародныя фестывалі  — партнеры One Short Film Fest: METRES (г. Твер, РФ), АРТ-Кино (г. Масква, РФ),  Манхэтэнскі фестываль (NY, USA) і Kurzfilmtage Winterthur (Цюрых, Швайцарыя).


Кінафестываль ONE SHORT FILM FEST прайшоў у Беларусі ў другі раз. У фестывалі ўзялі ўдзел караткаметражныя фільмы ў чатырох намінацыях:

1.  Ігравое кіно

2. Дакументальнае кино

3. Арт хаус

4. Анімацыя

Пераможцамі сталі стужкі «Чалавек на Зямлі» (дакументальны фільм) «Добрай раніцы, зорны свет!» (арт-хаус) і «Irrelative» (ігравое кіно).

У інтэрв’ю для Радыё Рацыя адзін з каардынатараў кампаніі “Будзьма беларусамі!”, Севярын Квяткоўскі, назваў перамогу на фестывалі справядлівай, – “Самае для мяне цяпер цікавае, важнае – гэта тое, што ён паедзе ў розныя краіны, як на Усход так і на Захад. Форумы форумамі, інтэрнэт інтэрнэтам, а вось калі на фестывалі паказваецца фільм, то будзе сапраўды цікава, як там публіка рэагуе.”

Мультыплікацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” выйшаў на маніторы краіны і цэлага свету ў межах супольнага праекту культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу  TUT.BY – “БудзьмаTUT”. Першая спроба паказаць за пяць хвілінаў тысячагадовую гісторыю Беларусі сабрала за гэты час амаль мільён праглядаў на розных рэсурсах у сеціве. 28 траўня споўніцца год з моманту першай дэманстрацыі анімацыйнага фільма, які ўжо стаў прэцэндэнтам у сучаснай беларускай культуры.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика