This movie requires Flash Player 9
22.02.2017 | Беларуская мова

АНТ пытаецца, ці варта і надалей рабіць выпускі «Нашай раніцы» па-беларуску

 

 

 

Учора, 21 лютага, праграма «Наша раніца» на АНТ выйшла цалкам па-беларуску (а гэта гадзіна эфіру) з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. У Youtube праграма выкладзена цалкам, калі хто не здолеў паглядзець яе раніцай.

 

Супрацоўніца АНТ Марыя Сысой напісала ў сваім фэйсбуку, што ёсць прапановы рабіць такія праграмы і ў далейшым.

«Былі шматлікія прапановы ладзіць такія эфіры часцей. Наша каманда, пачынаючы з дырэктара Наталлі Маеўскай і намесніка дырэктара Таццяны Рудакоўскай, толькі за! Мы гатовыя рабіць беларускамоўны эфір штомесяц (пакуль што).

Але трэба ўпэўніцца ў зацікаўленасці з боку аўдыторыі. Таму прапануем вам такую дамову.

Картинки по запросу онт наше утро

Калі гэты эфір за тыдзень набірае 5 000 праглядаў — дырэкцыя ранішняга вяшчання тэлеканала АНТ пачынае ладзіць эфіры па-беларуску кожны месяц. Нам і самім хочацца, каб на дзяржаўным тэлеканале было болей мовы. Вашая падтрымка нам дапаможа. Калі ласка, не саромейцеся і пакрытыкаваць нас. Самі разумеем, што шмат над чым трэ працаваць.

Спадзяемся пабачыць сапраўдны запыт ад вас, грамадзяне)) Загадзя дзякуй, сціскаем кулачкі і пачынаем хвалявацца)

Падсумуем 28 лютага, у апошні дзень зімы, у 22.00», — піша Марыя Сысой.

nn.by


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика