Прэзентацыя новага нумару часопіса “Arche” пройдзе ў Полацку ў музеі кнігадрукавання 25 ліпеня.
На прэзентацыі будуць прысутнічаць галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў, пісьменнік Алесь Аркуш і полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч.
Музей кнігадрукавання знаходзіцца па адрасе: вул. Ніжне-Пакроўская, 22.
Пачатак у 16.30.
Прэзентацыя адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”