Вядомы расійскі музычны крытык запісаў 4-хвілінны ролік, прысвечаны канцэрту беларускага трыа PortMone ў Мінску. Выступ калектыва адбудзецца 21 мая ў КЗ “Верхні горад”.
Канцэрт з’яўляецца прызам ад інтэрнэт правайдэра “Атлант Тэлекам” за перамогу з дыскам “Thou”ў галоўнай намінацыі “Альбом года” на беларускіх музычных узнагародах Experty.by, якія вызначаюцца па галасах беларускіх і замежных крытыкаў. Сярод апошні кожны год прадстаўлены галоўныя музычныя журналісты з краін, з якімі мяжуе Беларусь: Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.
Арцемій Троіцкі пазнаёміўся з творчасцю PortMone, калі быў прадстаўніком Расіі на ўзнагародах Experty.byпа выніках 2009 года. Тады ён апісаў іх дэбютны альбом “Dip”наступным чынам: “Аўтарская і кампазітарская думка гэтага калектыва бачыцца мне ў найвышэйшай ступені якаснай у адрозненне ад большай колькасці сучасная акардэоннай музыкі (улічваючы джаз і авангард), дзе інструменталіст напышліва і безадказна выдувае з мяхоў свае рулады”.
Трыа PortMone было заснавана ў Мінску ў 2009 годзе Аляксеем Варсобай (акардэон), Аляксеем Ванчуком (бас-гітара) і Сяргеем Краўчанка (перкусія). На рахунку калектыва тры дыскі, у тым ліку “Хмелева Project” (2011), запісаны з ўкраінскім фолк-гуртом”ДахаБраха”. Альбом “Thou” (2014) быў выдадзены на славацкім лэйбле Hevhetia, а некалькі тыдняў таму гурт падпісаў міжнародны кантракт з канцэртным агенцтвам Charmenko, якое таксама прадстаўляе інтарэсы Горана Брэгавіча, Manu Chao, Саліфа Кейтаі іншых вядомых артыстаў.
- Слухаць альбом “Thou” – http://www.experty.by/node/2689
- Вынікі ўзнагарод Experty.by – http://www.experty.by/node/2823/
“Атлант Тэлекам” прадстаўляе:
PORTMONEз праграмай “THOU“
21 мая – Мінск, КЗ“Верхні горад“ (пл. Свабоды 23А) – 19.00,
Квіткі: ад 175.000 да 235.000 у касе КЗ “Верхні горад”, а таксамаKvitki.by, Ticketpro.by, Kassy.by
Тэлефонкасы: (017) 327-39-44, (044) 577-39-24, працуез 12.00 да 19.00 (акрамя нядзелі).у