12 сакавіка ў Віцебску ў “Еўрапейскім клубе” адбудзецца прэзентацыя зборніка “Суткі без цябе” з удзелам аўтара Арцёма Арашонка.
Сустрэча пройдзе па адрасе: г. Віцебск, вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”). Пачатак а 18-й гадзіне.
Арцём Арашонак – пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 года ў Віцебску. Лаўрэат літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003). Перастварыў па-беларуску кнігу Германа Гесэ “Сідхартха” (2007). Аўтар паэтычнага зборніка “Сэнр’ю” (2007). Жыве ў Віцебску.