Зацятым вандроўнікам і аматарам стопу раю накіравацца на гэтым тыдні ў Гомель і пазнаёміцца з унікальным палацава-паркавым ансамблем 2-й паловы XVIII — сярэдзіны XIX ст., а таксама з творамі арыгінальнага кірунку сучаснага мастацтва — scrap art, або trash. У выставачных залах комплексу вы ўбачыце адразу некалькі цікавых выставаў. На адной з іх, пад назвай “Металл Скреп Арт. Искусство металлического лома”, прадстаўленыя творы Таццяны Шубінай, выкананыя з хламу і металалому. Там жа прэзентуюцца жывапісныя творы беларускіх мастакоў 60-х гг. XX ст., выкананыя ў стылі сацыялістычнага рэалізму.
Праслаўленае пасляваеннае дваццацігоддзе вы таксама зможаце ўбачыць у графічных творах беларускіх мастакоў, якія экспануюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ.
Галерэя кавярні Loft і арт-банк Беларусі urbanpunk.org прапануюць выставу неафотаграфікі — выяваў, атрыманых пры дапамозе здымача і фантазіі аўтара Віталя Раковіча, пад назвай “Вільня, сненне”.
На сустрэчу з “Героем нашага часу” запрашае галерэя Шчамялёва. У сваіх жывапісных творах героя выкрывае малады мастак Андрэй Ісакоў, выпускнік Мінскай дзяржаўнай мастацкай вучэльні імя А. Глебава. Прэзентацыя адбываецца ў межах праграмы «СТART», якая дае магчымасць маладым мастакам паказаць свае дыпломныя і самастойныя працы ў сценах “дарослай” галерэі, быць ацэненымі прафесійнымі крытыкамі і ўбачанымі шырокім колам гледачоў.
Зусім нядаўна ўвесь свет не міргаючы сачыў за выбухамі на АС, землятрусамі і цунамі, якія абрынуліся сёлета на Японію.
Сёння ж наўрад ці знойдзецца нехта, заклапочаны лёсам безлічы ахвяраў катастроф. А тым часам у Музеі гісторыі горада Мінска да 10 ліпеня працуе дабрачынная выстава з прыватных збораў “Японская парцаляна XVII — пачатку ХХ ст. у палацавым інтэр’еры”, арганізаваная ў межах дабрачыннай акцыі ў дапамогу гораду Сэндаю, пацярпеламу ад землятрусу і цунамі 11 сакавіка 2011.